Мини-музей в учреждении дошкольного образования

Міні-музей “Наша спадчына”

У дашкольнай установе “Дзіцячы сад №22 г.Салігорска” створаны міні-музей “Наша спадчына”.

Мэта: выхаванне ў дашкольнікаў нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да гістарычнай спадчыны.

Задачы: пазнаёміць дзяцей з выглядам сялянскай хаты, рэчамі,якія знаходзіліся ў ёй; з народнымі беларускімі гульнямі; фарміраваць інтарэс да беларускіх традыцый праз правядзенне фальклорных святаў; выхоўваць любоў і павагу да сваёй нацыі.

Міні-музей заснаваны ў студзені 2019 года. У педагогаў узнікла неабходнасць мець адзінае прадметнае асяроддзе, больш багатае на экспанаты, матэрыялы, чым групавыя куткі. З гэтай нагоды быў выдзелены асабісты пакой, дзе і размясціўся міні-музей. У стварэнні міні-музея прынялі ўдзел супрацоўнікі дашкольнай ўстановы, бацькі выхаванцаў. Сабралі досыць багата разнастайных экспанатаў. Зараз дзеці маюць магчымасць пазнаёміцца з цацкамі і прадметамі побыту нашых продкаў, паўдзельнічаць у беларускіх абрадавых святах і забавах, пагуляць у рухомыя і развіваючыя гульні ў адпаведным асяроддзі.

Выкарыстанне экспазіцый музея ў адукацыйным працэсе дапамагае пашырыць уяўленні выхаванцаў аб культурнай спадчыне беларусскага народа, традыцыях і багацці абрадаў. Менавіта таму педагогі дашкольнай установы ў сваёй рабоце на працягу гэтага часу чаргуюць наведванне міні-музея і правядзенне спецыяльна арганізаванай дзейнасці па замацаванні атрыманых выхаванцамі ведаў.Так, пры наведванні міні-музея выхаванцы знаёмяцца з духоўнай і матэрыяльнай культурай. Яны маюць магчымасць убачыць і тыя экспанаты, якія раней бачылі толькі на малюнках, ці фотакартках.

       

свернуть