Растим маленького патриота

Мультфильм "Беларусь"

Мой край, мой лёс - мая Айчына!

С целью принятия дополнительных мер по координации работы  в рамках гражданско-патриотического воспитания учащихся и молодёжи с марта 2021 года по март 2022 года реализуется областной проект “Мой край, мой лёс – мая Айчына”.

         

 

План мероприятий в рамках реализации проекта

                                      «Подарок ветерану»

3

 

 

Фотовыставка "Прырода роднай Беларусі"

Уважаемые взрослые и дети!

В рамках участия в областном проекте "Мой край, мой лёс - мая Айчына" в нашем учреждении огранизована фотовыставка "Прырода роднай Беларусі", в создании, которой активно участвовали семьи наших воспитанников! Приглашаем всех к просмотру виртуальной фотовыставки, где вы познакомитесь с красотой белорусской земли в кадрах. Выражаем искреннюю благодарность семьям, которые предоставили для выставки свои фотогафии!

Рисунок1

 

 Неделя белорусских подвижных игр

«Карагод гульні»

trening teplo dobra

 

свернуть

Дзень роднай мовы!

У ДУА “Яслі-сад № 22 г.Салігорска” прайшоў 

Дзень роднай мовы "Я гэтую зямлю Радзімай клічу"

свернуть

Кансультацыя для бацькоў "Як далучаць дзяцей дашкольнага ўзросту да айчынных культурных традыцый"

Дзіця – найважнейшая сацыяльная каштоўнасць. Асабовы падыход патрабуе скіраванасці да выхавання і развіццё самабытнасці дзіцяці, на падтрымку працэсаў яго самаразвіцця і самавыхавання.

Фарміраванне любові да сваёй малой радзімы – пачатак патрыятычнага выхавання дзіцяці дашкольнага ўзросту. У дашкольным дзяцінстве любоў да радзімы фарміруецца пад уплывам навакольнага асяроддзя. Таму дарослыя маюць магчымасць уздзейнічаць на выхаванне маральных пачуццяў дзяцей.

Вызначальнымі сродкамі выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту выступаюць родная прырода, вусна-паэтычная творчасць.

Родная прырода – гэта ўсё тое, што акаляе чалавека ад самага нараджэння. Менавіта родныя краявіды выхоўваюць паэзію душы дзіцяці дашкольнага ўзросту, прывучаюць яго жыць у згодзе з навакольным асяроддзем. Размовы бацькоу з дзецьмi   у вынiку назiрання за прыродай наваколля, выклікаюць  радасць яднання з ёй, усведамлення сябе чалавекам, часткай жывой прыроды, выхоўваюць паважлівыя адносіны да прыроды, выхоўваюць адказнасць за стан прыроды бліжэйшага акружэння, развіваюць імкненні і навыкі актыўнага ўдзелу ў ахове прыроды. 

Вусная паэтычная творчасць і творы беларускай мастацкай літаратуры з’яўляюцца дзейсным сродкам самавыяўлення, самаўсведамлення асобы дзіцяці. Самае першае і найглыбейшае самавыяўленне народнай душы адлюстравана ў мове фальклору. 

Менавіта праз фальклор адбываецца ўключэнне дзіцяці ў айчынную духоўную традыцыю.

Песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, загадкі, забаўлянкі і лічылкі – усё што складае фальклор, спадарожнічае чалавеку ў дзяцінстве, суцяшае і забаўляе яго, дае першыя самыя простыя веды, выклікае творчую фантазію, фарміруе эстэтычны густ.

Бацькам неабходна звяртаецца да вуснай народнай творчасці, інакш кажучы – “да падручніка жыцця народа”.

Казкі – адзін з галоўных жанраў фальклору. Яны адыгрываюць выключную ролю ў выхаванні дзіцяці. Шмат казак ёсць на свеце. Жывуць яны доўга-доўга. Няма на зямлі чалавека, які не любіў бы казкі. Яны адкрываюць свет незвычайнага і прыгожага, дзе дабро перамагае зло, дзе вышэй за ўсё ставіцца праўда, справядлівасць, сяброўства, асуджаецца гультайства, хлусня, здрада. Слухаючы казкі, дзіця не толькі вырашае праблемы свайго ўнутранага свету, але і становіцца больш дарослым з кожнай казкай.

Ніхто не можа забыць, як добра засыналася ў дзяцінстве пад бабуліны ці матуліны песенькі-калыханкі. Гэта мяккія, задушэўныя, пяшчотныя песні – першае, што чуе немаўля. Для кожнага ўзросту народ прыдумаў адпаведныя калыханкі. Яны знаёмяць дзяцей з навакольным светам, расказваюць пра свойскіх жывел, птушак, лясных звяроў. Прызначэнне калыханак – супакоіць, прысыпіць дзіця. Напоўненая пяшчотай і лірызмам калыханка з’яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзіцяці да мастацкіх моўных вышынь.

Дашкольнiкам да спадобы разнастайныя забаўлянкі, якiя выклiкаюць у дзяцей жаданне рухацца, гуляць, выконваць дзеяннi, маленькія вершыкі, песенькі, лiчылкi.

Вынікам мэтанакіраванага працэсу фарміравання ў дзіцяці нацыянальна-культурнага аблічча з’яўляецца станаўленне яго каштоўнасных арыенціраў і спосабаў узаемадзеяння з наваколлем, усведамленне дашкольнікам прыярытэту каштоўнасці прадметаў і з’яў свету, прыманне гэтага прыярытэту ў жыццёвай практыцы.

Падрыхтавала: Чэкан Т.I.

Выхавацель вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi

ДУА «Яслi – сад» № 22 г. Салiгорска»

Лiтаратура

1. Дубініна, Д. М. Нацыянальна-культурнае аблічча асобы: каштоўнасныя арыенціры і прыярытэты / Д. Дубініна. - Мінск : Народная асвета, 2010.

2. Камаед, Н. Каб любіць Беларусь сваю родную … / Н. Камаед. -  Мінск : Образование Минщины, 2009.

свернуть

"Народныя казкі для дзетак"

Ссылка на сайт: http://kazki.unicef.by/

свернуть